24 снежня 2024, aўторак, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Ля абменнікаў ўзнікаюць бойкі

74
МУС: Ля абменнікаў ўзнікаюць бойкі

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі змушанае надаваць асаблівую ўвагу ахове грамадскага парадку каля пунктаў абмену валюты.

"Сёння, сапраўды, каля абменных пунктаў ўзнікаюць бойкі", - паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС Віктар Сянько.

Ён растлумачыў, што грамадзяне такім чынам часам спрабуюць вырашыць пытанне чарговасці пры набыцці валюты, перадае "Інтэрфакс Захад".

В. Сянько нагадаў пра адказнасць за незаконныя валютныя аперацыі. "З пачатку года складзена 118 адміністрацыйных пратаколаў у адносінах да асобаў, якія займаюцца незаконнымі валютнымі аперацыямі. У валютчыкаў канфіскаваныя сродкі ў эквіваленце больш за Br300 млн. Узбуджана 3 крымінальныя справы", - паведаміў прадстаўнік МУС. Пры гэтым ён удакладніў, што асноўная колькасць пратаколаў складзеная ў апошні час, толькі ў красавіку іх было 74.

В. Сянько нагадаў, што за незаконныя валютныя аперацыі, акрамя штрафу, прадугледжаная і канфіскацыя прадмета ўгоды. "Асаблівы акцэнт мы робім на валютчыкаў, але нагадваем, што адказнасць пагражае і грамадзянам, якія карыстаюцца паслугамі валютчыкаў", - сказаў ён. Па словах В. Сянько, за незаконныя валютныя аперацыі прадугледжаны штраф да 100 базавых велічынь (Br3, 5 млн) і канфіскацыя грошай для дадзенай аперацыі.

МУС таксама чакае ў бліжэйшы час павелічэння абароту фальшывых грашовых знакаў. У гэтай сувязі В. Сянько папярэдзіў грамадзян аб тым, што "купляючы грошы з рук, яны могуць набыць фальшыўкі".

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках