23 снежня 2024, панядзелак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя за чатыры месяцы перавысіла гадавы прагноз

13
Інфляцыя за чатыры месяцы перавысіла гадавы прагноз

У Беларусі інфляцыя з 1 па 19 красавіка склала 2,5%, паведамляецца ў прэс-рэлізе Белстата. У I квартале спажывецкія кошты выраслі на 6,1%.

Такім чынам, за 3 месяцы і 20 дзён, якія прайшлі з пачатку года, інфляцыя ў Беларусі склала 8,75% пры зацверджаным мэтавым прагнозе на год у межах 7,5-8,5%, перадае "Інтэрфакс Захад".

Па дадзеных Белстата, у красавіку найбольшы прырост коштаў адзначаны на алей раслінны (15,3%), гародніна (10,6%), садавіна (9,5%), гарбата (8,9%), легкавыя аўтамабілі (9,8 %).

Як паведамлялася, у сувязі з вострым недахопам валюты, у Беларусі ў красавіку адбываецца рэзкі рост коштаў на імпартнае харчаванне.

У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на бягучы год, урад прагназуе зніжэнне інфляцыі да 7,5-8,5% з 9,9% у 2010 годзе і 10,1% у 2009 годзе.

Міжнародны валютны фонд чакаў зніжэння інфляцыі ў Беларусі ў 2010 годзе да 7,3% і прагназуе яе рост да 12,9% у 2011 годзе. У наступным годзе МВФ чакае запаволення інфляцыі да 9,7%. Раней МВФ ацэньваў інфляцыю ў Беларусі ў 2011 годзе на ўзроўні 10,5%.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках