24 снежня 2024, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белаграпрамбанк» увёў абмежаванні па картках

15
«Белаграпрамбанк» увёў абмежаванні па картках

«Белаграпрамбанк» увёў часовыя абмежаванні па аперацыях з выкарыстаннем картак, выпушчаных у абарачэнне банкам.

З 22 красавіка па банкаўскіх пластыкавых картках ААТ «Белаграпрамбанк» выпушчаных да рахункаў (карт-рахункі фізічных і юрыдычных асоб, рахункі па ўліку крэдытнай запазычанасці) у беларускіх рублях, па аперацыях за межамі Рэспублікі Беларусь усталяваныя наступныя ліміты расходавання грашовых сродкаў (у далярах ЗША альбо эквіваленце па курсе плацежнай сістэмы):

па картках Maestro, Visa Electron Debit, Visa Electron Credit, Visa Instant дзённы ліміт атрымання наяўных грашовых сродкаў у банкаматах і пунктах выдачы наяўных - 50$, тыднёвы ліміт атрымання наяўных грашовых сродкаў у банкаматах і пунктах выдачы наяўных - 250$, дзённы ліміт ажыццяўлення безнаяўных разлікаў у арганізацыях гандлю і сервісу - 200$, тыднёвы ліміт ажыццяўлення безнаяўных разлікаў у арганізацыях гандлю і сервісу - 1000$.

па картках MasterCard Standard, MasterCard Gold, Visa Classic, Visa Gold - 100, 500, 500, 2500 адпаведна.

па картках MasterCard Business, Visa Business - дзённы ліміт атрымання наяўных грашовых сродкаў у банкаматах і пунктах выдачы наяўных -100, тыднёвы ліміт атрымання наяўных грашовых сродкаў у банкаматах і пунктах выдачы наяўных - 500, тыднёвы ліміт ажыццяўлення безнаяўных разлікаў у арганізацыях гандлю і сервісу - 3000.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках