26 снежня 2024, Чацвер, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіч зьвярнуўся ў пракуратуру з патрабаваньнем пакараць хлусьліўцаў

10
Дашкевіч зьвярнуўся ў пракуратуру з патрабаваньнем пакараць хлусьліўцаў

Палітвязень Зьміцер Дашкевіч зьвярнуўся ў генэральную пракуратуру з патрабаваньнем прыцягненьня да адказнасьці за хлусьлівыя паказаньні сьведкаў з боку абвінавачаньня.

Старшыня "Маладога Фронту" просіць пракуратуру пакараць Алега Малышава й Канстанціна Савіцкага, якія сьведчылі на судзе Дашкевіча й Лобава супраць маладафронтаўцаў, паведамляе прэс-служба МФ.

Дашкевіч зьвяртае ўвагу пракуратуры, што паказаньні Малышава й Савіцкага былі хлусьлівыя й не адпавядалі рэчаіснасьці. Дашкевіч выказавае упэўненасьць, што ўсе, хто ілжыва сьведчыў супраць яго і Эдуарда Лобава — тыя "нібыта пацярпелыя", якія давалі паказаньні з суседняга пакоя — у будучыні абавязкова будуць справядліва пакараныя.

Лідэр Маладога Фронту падкрэсьлівае, што ніводнае з прад'яўленых яму й Лобаву абвінавачаньняў не адпавядае рэчаіснасьці. "Усе добра ведаюць, што я й Лобаў даўно займаемся палітычнай дзейнасьцю і нападаць на кагосьці за дзень да выбараў, "падпалу Рэйхстага", нам было б вельмі нявыгадна", — заяўляе Дашкевіч.

Савіцкі й Малышаў — гэтак званыя "пацярпелыя" — ў зале суда так і не з’явіліся. Яны адказвалі на пытаньні з-за сценкі.

18 сьнежня 2010, за дзень да вулічнай акцыі ў Менску, на маладафронтаўцаў Дашкевіча й Лобава напалі хуліганы на чале з Малышавым і Савіцкім. Паказаньні сьведкаў кажуць аб невінаватасьці Дашкевіча й Лобава. Аднак пасьля суду Дашкевіч атрымаў два гады калёніі агульнага рэжыму, Лобаў — чатыры ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Нагадаем, на судзе Дашкевіча й Лобава абарона прасіла цалкам апраўдаць абвінавачваных маладафронтаўцаў з-за недаказанасьці віны. А судзьдзя Алена Шылько адмовіла адвакатам у прадастаўленьні часу для падрыхтоўкі да судовых спрэчак. Суд таксама адхіліў шэраг хадайніцтваў абароны аб дасьледаваньні пацярпелых, а таксама аб правядзеньні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках