25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнобыльскія хмары адмыслова пасадзілі над Беларусьсю?

32
Чарнобыльскія хмары адмыслова пасадзілі над Беларусьсю?

Пісьменьнік Алесь Адамовіч у свой час сьцьвярджаў, што адразу пасьля аварыі на ЧАЭС авіятары расьсеялі радыёактыўныя хмары, якія ішлі ў бок Масквы, над тэрыторыяй Беларусі.

Вайскоўцы абвяргалі Адамовіча. У інтэрнэце зьявіўся фільм брытанскіх кінематаграфістаў, у якім адзін з лётчыкаў распавядае, як расьсейвалі небясьпечныя хмары, паведамляе Радыё Свабода.

Пра стварэньне фільму прыгадвае Зянон Пазьняк: “У 2006 годзе ў Нью-Ёрк прыехала зь Лёндану здымачная група Бі-Бі-Сі, каб узяць у мяне відэа-інтэрв’ю пра змаганьне з Чарнобыльскай катастрофай. Я расказаў ім пра асаджэньне радыяцыйных хмараў над Беларусяй, даў матэрыялы, прозьвішчы лётчыкаў, месцы іхняга пражываньня. Група паехала ў Маскву і запісала адзінага на той час жывога “героя” злачынства над Магілёўшчынай, нейкага Аляксея Грушына. У 2007 годзе фільм пад назовам “Гульня ў Бога з надвор’ем” (з цыклу “Навука пра супэршторм”) зьявіўся ў Сеціве і моцна зьбянтэжыў некаторых цемрашалаў у Расеі і лукашысцкай Беларусі”.

Паглядзець фільм можна тут (сюжэт пра распыльваньне хмараў паміж 15 і 27 хвілінамі; фільм на ангельскай мове).

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках