24 снежня 2024, aўторак, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» адклікае 2368 грашовых пераводаў з Расеі

20
«Белпошта» адклікае 2368 грашовых пераводаў з Расеі

«Пошта Расеі» інфармуе сваіх кліентаў аб тым, што ў яе адрас паступіў афіцыйны запыт ад «Белпошты» на водзыў 2368 грашовых пераводаў.

Беларускі паштовы аператар нібыта мае заявы адпраўнікоў на водзыў пераводаў.

Гэтыя пераводы паступілі ў Расею з Рэспублікі Беларусь і ў цяперашні час яшчэ не выплачаныя. У адпаведнасці з Правіламі аказання паслуг паштовай сувязі, Пошта Расеі павінная адправіць іх назад РУП «Белпошта» для вяртання адпраўнікам.

Выплата ўсіх астатніх пераводаў з Беларусі, а таксама прыём пераводаў у адрас беларускіх атрымальнікаў ажыццяўляецца ў аддзяленнях паштовай сувязі Расейскай Федэрацыі ў звычайным рэжыме.

Раней, 21 красавіка 2011 года, у сувязі з невыкананнем «Белпоштай» сваіх фінансавых абавязацельстваў, прадугледжаных Пагадненнем па абмене міжнароднымі электроннымі перакладамі, Пошта Расеі папярэджвала аб магчымым спыненні выплаты паштовых пераводаў з Рэспублікі Беларусь, калі запазычанасць Пошты Беларусі перад расейскім паштовым аператарам не будзе пагашаная.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках