24 снежня 2024, aўторак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцам раздалі купоны на даляры

17
Берасцейцам раздалі купоны на даляры

У Брэсце 27 красавіка прадстаўнікі АГП, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) раздавалі жыхарам горада вырабленыя імі купоны на набыццё аднаго даляра.

«Людзі разумелі, што мы хацелі гэтым сказаць, і многія ўзгадвалі 1990-я гады, калі выдаваліся купоны, якія давалі права на набыццё дэфіцытных тавараў, - паведаміў БелаПАН намеснік кіраўніка рэспубліканскай арганізацыі «Маладыя дэмакраты» Уладзімір Вуек. - Таксама берасцейцы казалі пра тое, што нікому не вераць, таму імкнуцца ўкласці беларускія рублі, якія абясцэньваюцца з кожным днём, у замежную валюту».

Удзельнікі акцыі раздалі каля 20 такіх купонаў людзям, якія стаялі ў чарзе ля двух абменных пунктаў валют у цэнтры горада, яшчэ 100 - на пешаходнай вуліцы Савецкай. Ніхто з актывістаў не быў затрыманы.

Як адзначыў Вуек, у лютым брэсцкія «Маладыя дэмакраты» разляпілі на пад'ездах жылых дамоў і на прыпынках грамадскага транспарту горада каля 300 улётак, у якіх «віншавалі» гараджан з ростам коштаў на прадукты харчавання, камунальныя паслугі і на адукацыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках