25 снежня 2024, Серада, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка можа шантажаваць Украіну дэмаркацыяй межаў

15
Лукашэнка можа шантажаваць Украіну дэмаркацыяй межаў

Астуджэнне адносінаў з Беларуссю можа прывесці да аддаленні Украіны ад бязвізавага рэжыму з Еўропай.

Пра гэта "Украінскай праўдзе" паведамілі крыніцы, набліжаныя да МЗС.

Па іхніх словах, Беларусь наўрад ці будзе спяшацца ў пытаннях дэмаркацыі межаў з Украінай. А гэта важнае патрабаванне ЕЗ у кантэксце дыялогу з ЕЗ па бязвізавым рэжыме.

"Гэтая тэма зноў адкладаецца. Беларусь і раней не хацела прадастаўляць нам ратыфікацыйныя граматы. А зараз пасля інцыдэнту атрыманне грамат будзе праблематычным", - сказаў суразмоўца.

Разам з тым іншых сур'ёзных наступстваў ад сваркі ў МЗС не бачаць.

Суразмоўца таксама выключыў магчымасць, што пагаршэнне стасункаў можа паўплываць на іншы вялікі праект - прапампоўку нафты праз правод Адзеса-Броды.

Ён таксама распавёў, што падрыхтоўка да мерапрыемстваў па Чарнобылі пачалася яшчэ ў лістападзе да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Тады былі разасланыя лісты-запрашэнні на гадавіну Чарнобыля. Аднолькавыя тэксты адправілі і кіраўніку Еўракамісіі Жазэ Мануелю Барозу, і Аляксандру Лукашэнку, і прэзідэнту ЗША Бараку Абаме, і канцлеру Германіі Ангеле Меркель, і іншымі кіраўнікам дзяржаваў.

Аднак пасля выбараў і разгону дэманстрацыі ў Менску, адносіны паміж Еўропай і Беларуссю пагоршыліся.

І ў дадатак ў СМІ распаўсюдзілі паведамленне са спасылкай на крыніцы ў ЕК, што Барозу адмаўляецца прыязджаць на мерапрыемствы, калі на іх будзе прысутнічаць Лукашэнка. Таму, па словах суразмоўцы, было вырашана развесці два мерапрыемствы.

"Галоўная задача канферэнцыі была сабраць грошы на будаўніцтва новага саркафага. Беларусь грошай не дае... А 26 красавіка - гэта наша агульная трагедыя. Лукашэнку і Мядзведзева запрасілі сюды, каб разам па-славянску ушанаваць памяць", - сказаў суразмоўца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках