23 снежня 2024, панядзелак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паштоўкі на Вялікдзень палітвязням ад "найпершага беларуса з беларусаў у свеце"

4

Днямі актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" наведалі найвядомейшага беларуса свету Барыса Кіта.

Знаны сын беларускай зямлі зараз жыве у Франкфурце на майне ў Германіі.

Актывісты падаравалі Барысу Ўладзіміравічу кнігу Мікалая Халезіна "Адзін з нас" пра вядомых беларусау свету, сярод якіх вядома ж Барыс Кіт.

Барысу Кіту распавялі пра судовыя працэсы над дэмакратычнымі актывістамі. Сам Барыс Ўладзіміравіч быў дэсыдэнтам і тры разы сядзеў за кратамі, адзін з якіх у камеры смертнікаў пры фашыстах.

Знакаміты беларус перадаў словы падтрымкі для Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнкі, Аляксандра Атрошчанкава, а тасксама іншых палітвязняў. Ен спадзяецца, што хутка на Беларусі наступіць час, калі усе яны будуць вольныя, а наша краіна будзе сапраўды еўрапейскай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках