23 лiстапада 2024, Субота, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Рэпарцёры без межаў" асудзілі пазовы аб закрыцці газет "Наша ніва" і "Народная воля"

2
"Рэпарцёры без межаў" асудзілі пазовы аб закрыцці газет "Наша ніва" і "Народная воля"

Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" асудзіла пазовы Міністэрства інфармацыі Беларусі ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску газет "Наша ніва" і "Народная воля".

У заяве ад 28 красавіка "Рэпарцёры без межаў" падкрэсліваюць, што закрыццё гэтых газет будзе "надзвычай жорсткім рашэннем", паколькі "страта выданняў, чый тыраж складае амаль палову агульнага накладу ўсёй незалежнай прэсы, будзе фатальным ударам па ўжо вельмі абмежаваным плюралізме беларускіх СМІ" .

Праваабарончая арганізацыя нагадала, што неаднаразова асуджала беларускі закон аб СМІ, які "выкарыстоўваецца ў якасці асноўнага інструмента для ціску на незалежную прэсу".

"Рэпарцёры без межаў" заклікалі ВГС адмовіць у задавальненні пазову.

Як раней паведамляў БелаПАН, занепакоенасць пазовамі выказала прадстаўнік АБСЕ па пытаннях СМІ Дуня Міятавіч.

Рашэнне аб падачы пазоваў прынятае Міністэрствам інфармацыі ў адпаведнасці з падпунктам 2.2 пункта 2 артыкула 51 закона "Аб сродках масавай інфармацыі" ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям названых выданняў на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў.

"Наша ніва" і "Народная воля" маюць намер аспрэчыць пазоў. Калі дзейнасць выданняў будзе спыненая, для аднаўлення працы ім будзе неабходная новая рэгістрацыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках