25 снежня 2024, Серада, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПА НАТА разгледзіць пытанне аб пагрозах будаўніцтва БелАЭС і БалтАЭС

10
ПА НАТА разгледзіць пытанне аб пагрозах будаўніцтва БелАЭС і БалтАЭС

Па ініцыятыве дэпутата Сейма Літвы ад лібералаў Пятраса Аўштравічуса ў парадак дня Парламенцкай асамблеі НАТА занесенае пытанне аб планах Расеі пабудаваць Балтыйскую АЭС у Калінінградскай вобласці і Беларускую АЭС у 50 км ад Вільні, у Астраўцы.

Як паведамляе ІА REGNUM, згодна заяве Аўштравічуса, распаўсюджанай сёння, 5 красавіка, канцылярыяй Сейма Літвы, асноўным парадкам дня ПА НАТА па-ранейшаму застаюцца сітуацыя ў Афганістане, новая канцэпцыя НАТА, рэалізацыя Лісабонскага пагаднення, сітуацыя ў Грузіі, адносіны з Расеяй і Беларуссю. Акрамя таго, па прапанове Аўштравічуса, у распарадак былі ўнесеныя пытанні аб будаўніцтве АЭС у Беларусі і Калінінградскай вобласці і пагроз, звязаных з гэтым будаўніцтвам.

Нагадаем, што Літва актыўна лабіруе ў Брусэлі распрацоўку спецыяльнага закона, які забараняе краінам ЕЗ купляць электраэнергію з "небяспечных АЭС".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках