23 лiстапада 2024, Субота, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям’ю вязьня выключылі з жыльлёвага таварыства

30
Сям’ю вязьня выключылі з жыльлёвага таварыства

Сям’ю былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, якога трымаюць у СІЗА КДБ паводле справы 19 сьнежня, выключылі з таварыства забудоўшчыкаў дома ў менскім мікрараёне Каменная Горка.

Прычына — Класкоўскія не пасьпелі адкрыць крэдытную лінію і своечасова ўнесьці грошы на будаўніцтва кватэры. Жонка Класкоўскага Натальля кажа, што затрымка здарылася не зь яе віны: з прычыны сьледзтва над мужам не ўдалося перааформіць неабходныя дакумэнты:

«Кажу: я ж вас папярэджвала, што не пасьпяваю. Адказваюць: ну і што, што папярэджвалі? Трэба было прадставіць генэральную даверанасьць. Кажу: дык я ж не вінаватая, што мне гэтую даверанасьць не аддавалі. Пры чым тут я? Мне сьледчы яе не даваў. Казаў — то яе няма, то яна ў КДБ, званіце і высьвятляйце. Званю — і там таксама няма. У выніку, пакуль аддалі… А аддалі толькі ў канцы мінулага тыдня. Ужо было позна. Ужо выключылі нас».

У сям’і Класкоўскіх трое малых дзяцей 12, 7 і 2 гадоў, паведамляе Радыё Свабода. Сям’я жыве на жыльлёвай плошчы сваякоў. Былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі абвінавачаны ня толькі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, але і ў прысваеньні ўлады — на плошчу Незалежнасьці 19 сьнежня Класкоўскі прыйшоў у міліцэйскай форме, хоць быў ужо звольнены зь міліцыі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках