25 снежня 2024, Серада, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Козік: Яны самі не хочуць працаваць

204
Козік: Яны самі не хочуць працаваць

Прафсаюзны бонза Леанід Козік лічыць, што валютнага крызісу ў краіне няма, а 600 тысяч грамадзянаў самі не хочуць працаваць.

«Такіх лічбаў я не бачыў. Афіцыйна іх няма», - заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік журналістам у нядзелю ў Менску. «Я не думаю, што такая колькасць», - дадаў ён, перадае РІА «Новости».

Ён выказаў здагадку, што частка беларускіх прадпрымальнікаў «сама не працуе, бо вырашыла зладзіць сабе доўгія першамайскія святы».

«Вядома, для прадпрыемстваў створаныя пэўныя нязручнасці, але пакуль ніхто не сказаў, што прадпрыемствы спыненыя. Калі нехта спажывае валюту, то ён, як правіла, валюту і зарабляе», - заявіў Козік.

Пры гэтым ён выказаў надзею, што ўжо ў бягучым месяцы валютная праблема ў Беларусі будзе знятая. «Я ўпэўнены, што ўжо ў маі Беларусь вырашыць гэтыя праблемы, якія ўзніклі з-за сусветнага крызісу, які ўзнік два гады таму», - заявіў лідэр прафсаюзаў.

Нагадаем, 28 красавіка кіраўнік Белстата Уладзімір Зіноўскі заявіў пра тое, што з-за валютнага крызісу ў Беларусі каля 600 тысяч работнікаў прыпынілі сваю дзейнасць.

Напісаць каментар 204

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках