26 снежня 2024, Чацвер, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч можа распачаць галадоўку

3
Зміцер Дашкевіч можа распачаць галадоўку

Асуджаны на два гады калоніі кіраўнік арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч паведаміў, што да яго ў СІЗА на Валадарскага стала горш даходзіць пошта.

Як адзначае Зміцер Дашкевіч у лісце да сваёй сяброўкі Анастасіі Палажанка, у яго скралі 8 лістоў. Паколькі ўсе лісты нумаруюць, яны могуць сачыць за тым, што даходзіць, а што не, паведамляе Радыё «Свабода».

Зміцер напісаў скаргу ў пракуратуру, Дэпартамент выканання пакарання МУС і кіраўніцтву СІЗА. Ён пагражае распачаць галадоўку, калі ягоныя лісты надалей будуць знікаць.

Анастасія Палажанка звяртаецца да кіраўніцтва СІЗА, цэнзараў і ўсіх, хто адказны за адбыццё пакаранне Дашкевічам:

«Я прашу супрацоўнікаў СІЗА забыцца, што мы маем розныя перакананні, забыць, што мы знаходзімся па розныя бакі ўсіх палітычных працэсаў. Мы перш за ўсё людзі і павінныя ставіцца па-чалавечы адзін да аднаго. Жыццё мае прынцып бумеранга, давайце не будзем на гэта забывацца. Добрыя справы прыносяць дабраславенне ў нашае жыццё, а наўмыснае зло такім і вернецца. Калі каму-небудзь з вас спатрэбіцца дапамога ў жыцці, магчыма, мы будзем тыя, хто зразумее вас і працягне руку. Так давайце ж заставацца людзьмі. Гэта адзіная мая просьба».

Дашкевіч вырашыў чакаць прысуду Менскага гарадскога суда ў следчым ізалятары на Валадарскага. Раней Зміцера перавялі ў іншую камеру, дзе ўтрымоўваецца менш людзей. Але пасля таго, як хлопец не пагадзіўся пісаць заяву на перавод у калонію, яго зноў перавялі ў камеру, дзе сядзіць больш за 40 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках