24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Femen супраць вусатага вандала: «Рагаткі да бою!»

62
Femen супраць вусатага вандала: «Рагаткі да бою!»

Жаночы рух Femen 11 мая правядзе акцыю «Рагаткі да бою!» у падтрымку ахвяр «крывавай нядзелі» ў Беларусі.

Акцыя пройдзе ў 12.00 на майдане Незалежнасці у Кіеве. На думку актывістак FEMEN, менавіта 11 мая ў Беларусі адбудзецца кульмінацыя судовых расправаў над удзельнікамі мірных пратэстаў, што адбываліся ў Менску 19 снежня 2010 года.

На лаве падсудных адначасова апынуцца 17 апазіцыянераў. Рух нагадвае, што крымінальныя справы ўзбуджаныя супраць жанчын - журналістак Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай, а таксама актывісткі Анастасіі Палажанка.

- У знак пратэсту супраць вусатага вандала жаночы рух FEMEN возьме яго пад прыцэл сваіх рагаток са стройных ног актывістак на майдане Незалежнасці. Акцыя стане заклікам да міжнародных інстытуцый прымяніць вайсковую сілу па звяржэнні рэжыму Лукашэнкі, бо ўсе мірныя спосабы прымусу да дэмакратыі сябе вычарпалі, а дзеянні Лукашэнкі становяцца ўсё больш паранаідальнымі і нясуць пагрозу волі, жыццю і здароўю жыхароў Беларусі, - гаворыцца ў прэс-анонсе, размешчаным у блогу жаночага руху.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках