23 лiстапада 2024, Субота, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FEMEN закідалі Лукашэнку яйкамі і памідорамі (Фота)

70

Сёння, 11 мая, на Майдане Незалежнасці у Кіеве ля падножжа манумента Незалежнасці актывісткі жаночага руху FEMEN правялі чарговую «крытычную акцыю».

На гэты раз дзяўчыны ў традыцыйнай для сябе манеры крытыкавалі беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку. Сёння акцыя была прысвечаная расправе над удзельнікамі мірных пратэстаў, якія адбыліся ў Менску 19 снежня 2010 года, перадае «Багнет».

Сярод жанчын-апазіцыянерак, якія пераследуюцца беларускімі ўладамі, ёсць - журналістка, жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп, рэдактарка ​​сайта charter97.org Наталля Радзіна і моладзевая актывістка Анастасія Палажанка.

Дзяўчаты FEMEN з рагаток закідалі яйкамі і памідорамі партрэт Лукашэнкі. Характэрна, што ролю рагаток выконвалі самі актывісткі руху. Прыняўшы вельмі адкрытыя позы, яны стралялі ў партрэт дыктатара, ператварыўшы яго да заканчэння акцыі ў чырвона-жоўтую мешаніну.

Як бы там ні было, але нельга не ўлічыць палітычнай падаплёкі сённяшняга мерапрыемства. Па словах Ганны Гуцол, лідэркі жаночага руху, Лукашэнка не толькі праблема Беларусі, але і «праблема ўсяго дэмакратычнага свету».

Адзначым, што ў адрозненне ад большасці акцый FEMEN сёння абышлося без агалення. Па словах усё той жа Гуцол, гэта было праднамерана - каб здолець данесці сваю пазіцыю адносна «апошняга дыктатара Еўропы» ў поўным аб'ёме. «У адваротным выпадку, калі б мы па традыцыі паказалі цыцкі, міліцыя бы нас затрымала. Але нам было важна давесці акцыю да лагічнага канца», - заявіла яна.

Апошнім жа стрэлам «рагаток» стала ўрачыстая перадача «беларускім сябрам» яечна-памідорнага партрэта. Дададзім, што падчас акцыі міліцыя выяўляла стрыманасць і талерантнасць да ўдзельніц акцыі.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках