26 снежня 2024, Чацвер, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па трое ўжо не збірацца?

21
Па трое ўжо не збірацца?

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Віктар Калеснік, Яўген Парчынскі і Ілля Багданаў сустрэліся ў Наваполацку ля газетнага кіёска па вуліцы Маладзёжнай і былі затрыманыя.

Праз некалькі хвілін да актывістаў падышоў міліцэйскі патруль, і ўсіх траіх адвезлі ў пастарунак, паведамляе «Радыё Свабода».

Затрыманне адбылося каля 19 гадзін вечара. Па словах Віктара Калесніка, як раз у другой палове дня ў Наваполацку з'явілася мноства ўлётак з партрэтамі палітвязняў.

У гарадскім аддзяленні міліцыі ў актывістаў ўзялі пісьмовыя тлумачэнні з нагоды таго, чым яны займаліся апошнія некалькі гадзін. Іллю Багданава і Яўгена Парчынскага адпусцілі дадому праз тры гадзіны. Віктара Калесніка ў аддзяленні трымалі каля чатырох гадзін.

Як паведаміў Яўген Парчынскі, пратаколаў аб якіх-небудзь правапарушэннях ні на аднаго з актывістаў так і не склалі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках