3 траўня 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэю сумеснага з Беларуссю ЧС па баскетболе ў Літве не зразумелі

2
Ідэю сумеснага з Беларуссю ЧС па баскетболе ў Літве не зразумелі

Афіцыйныя асобы Літвы падвергнулі крытыцы апублікаваную Літоўскай федэрацыяй баскетбола ідэю правесці сумесна з Беларуссю ў 2015 годзе Чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жанчын.

«Калі ўдзел дзяржавы пажаданы, то перш за ўсё варта ўзгадніць пазіцыі, а толькі пасля гэтага рабіць заявы. Пакуль такіх працэдур не было», - сказаў у чацвер увечары BNS дырэктар Дэпартамента фізічнай культуры і спорту Клеменсас Рымшаліс.

Паведамленне Літоўскай федэрацыі баскетбола выклікала незадавальненне і ў МЗС, сказаў BNS адзін дыпламат, звярнуўшы ўвагу на тое, што старшыня Еўрапарламента (ЕП) Ежы Бузек ў сераду заклікаў Сусветную федэрацыю хакея адклікаць рашэнне аб правядзенні ў 2014 годзе ў Менску чэмпіянату свету да тых часоў, пакуль не будуць вызваленыя палітычныя зняволеныя.

Аб пададзенай сумесна федэрацыямі баскетбола Літвы і Беларусі заяўцы на правядзенне ЧЕ па жаночым баскетболе ў чацвер паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Літоўскай федэрацыі баскетбола Міндаўгас Бальчунас.

«Нашая агульная мэта з Беларуссю - атрымаць права правядзення ў 2015 годзе ЧЕ па баскетболе сярод жанчын», - сказаў Бальчунас.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках