23 снежня 2024, панядзелак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя рашуча асуджае вынясенне прысуду Андрэю Саннікаву

7
Францыя рашуча асуджае вынясенне прысуду Андрэю Саннікаву

МЗС Францыі асудзіў вынясенне ў Беларусі прысуду кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву і заклікаў Менск вызваліць усіх палітычных зняволеных і журналістаў.

«Францыя рашуча асуджае вынясенне прысуду кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Андрэю Саннікаву, а таксама многім іншым прадстаўнікам апазіцыі», - гаворыцца ў заяве прадстаўніка МЗС рэспублікі, распаўсюджанай у панядзелак амбасадай Францыі ў Маскве, перадае «Інтэрфакс Захад».

У заяве нагадваецца, што «Францыя ўжо выяўляла сваё абурэнне ў сувязі з асуджэннем на пачатку месяца пяці чалавек, якія прынялі ўдзел у маніфестацыях 19 снежня 2010 года ў Менску».

«Мы бачым усё большае пагаршэнне сітуацыі, якая выклікае заклапочанасць, і Францыя зноў заклікае разам з партнёрамі па Еўрапейскім Звязе да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і журналістаў», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках