23 лiстапада 2024, Субота, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лука - пара саджаць (Відэа)

63
Лука - пара саджаць (Відэа)

16 мая каля консульства Беларусі ў Екацярынбургу прайшоў арт-перфоманс «Лука - час саджаць!».

«Гэтая акцыя ў падтрымку апазіцыі ў Беларусі, дзе аганізуе аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Зусім нядаўна кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў прысуджаны да 5 год у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэтае і іншыя судовыя рашэнні не маюць нічога агульнага з правам», - заявілі арганізатары акцыі, сярод якіх - мясцовы мастак Яўген Лягедзін, рух «Оборона» і партыя «Яблоко».

Мастак Яўген Лягедзін прыйшоў да дзвярэй консульства Беларусі і правёў там арт-акцыю, падчас якой пасадзіў некалькі цыбулін у скрынку з партрэтам Лукашэнкі і надпісам «Лука - час саджаць». Фотаздымак быў перакрэслены маркерам, пры гэтым беларускі дыктатар быў паказаны быццам бы за кратамі.

Самога пікетоўцу на месцы ўжо чакалі супрацоўнікі паліцыі, якія праверылі ў яго дакументы. Калі дзея пачалася, супрацоўнікі паліцыі паспрабавалі абвінаваціць Лягедзіна ў правядзенні масавага мерапрыемства, бо палічылі, што журналіст Веніямін Памазкін і лідэр Свярдлоўскага моладзевага «Яблока» Іван Трусаў, якія прысутнічалі на акцыі ў якасці назіральнікаў, з'яўляюцца ўдзельнікамі пікету. Лягедзін адказаў паліцыянтам, што дадзены пікет з'яўляецца адзіночным, такім чынам, не патрабуе ўзгаднення.

Таксама пікетчык паказаў супрацоўнікам паліцыі апавяшчэнне аб правядзенні пікету 19 мая. Згодна з федэральнага закона № 54, «Арганізатар публічнага мерапрыемства і іншыя грамадзяне з моманту падачы паведамлення аб правядзенні публічнага мерапрыемства маюць права бесперашкодна праводзіць папярэднюю агітацыю сярод грамадзянаў»

Наступны пікет актывісты збіраюцца правесці 19 мая ў 18:00, на тым жа месцы. Ён будзе насіць масавы характар, апавяшчэнне ўжо пададзенае ў адміністрацыю горада.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках