24 снежня 2024, aўторак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан і Кэтрын Эштан супраць Лукашэнкі

26
Хілары Клінтан і Кэтрын Эштан супраць Лукашэнкі

ЗША і Еўразвяз занепакоеныя дзеяннямі ўладаў Беларусі ў дачыненні да апазіцыі.

Пра гэта заявіла дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, выступаючы перад журналістамі разам з вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан па завяршэнні перамоваў, якія адбыліся паміж імі.

Кіраўнік Дзярждэпу ЗША паведаміла, што падчас цяперашніх кансультацый разглядалася, у тым ліку, сітуацыя ў Беларусі. Злучаныя Штаты і Еўразвяз «занепакоеныя ціскам (на іншадумства) у Беларусі», падкрэсліла Хілары Клінтан, даўшы пры гэтым высокую адзнаку заяве на дадзеную тэму, апублікаванай ЕЗ у мінулыя выходныя.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША таксама паведаміла, што Вашынгтон разглядае «судовыя працэсы, праведзеныя пасля 19 снежня», г.зн. пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у дачыненні да ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту як «палітычна матываваныя».

«Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», - дадала Хілары Клінтан.

Нагадаем, што Андрэй Саннікаў, супернік Аляксандра Лукашэнкі ў барацьбе за прэзідэнцкае крэсла прысуджаны судом Партызанскага раёна Менска да пяці гадоў зняволення з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках