23 лiстапада 2024, Субота, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Шац: Тыраны прыходзяць і сыходзяць, а перакананні застаюцца (Відэа)

9

Вядомы расейскі тэлевядоўца Міхаіл Шац далучыўся да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Ён пажадаў вязням сумлення ў падпісанай ім паштоўцы сілы, веры, трывання і хутчэйшага вызвалення:

- Я лічу, гэта вялікае шчасце - выказваць свае перакананні і рабіць гэта на волі. Я ўпэўнены ў тым, што тыраны прыходзяць і сыходзяць, а чалавечыя сіла, вера і перакананні застаюцца. Магу толькі сказаць людзям, якія цяпер у турме: іхняя сіла ў праўдзе, і там жа іхні прытулак. Яшчэ раз жадаю хутчэйшага вызвалення!

Міхаіл Шац - папулярны тэлевядоўца канала СТС. Мае ўзнагароду «ТЭФІ-2003» у намінацыі «Лепшая забаўляльная праграма» і «ТЭФІ-2006» у намінацыі «Лепшы вядоўца забаўляльнай праграмы».

Нагадаем, на днях паштоўку палітвязням напісаў таксама лідэр гурта ДДТ Юрый Шаўчук.

Далучыцца да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі можна на сайце http://pashtouka.org.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках