27 снежня 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берліне прайшла масавая акцыя «Свабоду Беларусі» (Фота)

22

Арганізатарамі акцыі «Свабоду Беларусі» у берлінскім Трэптаў-парку сталі сябры «Моладзі Еўрапейскай народнай партыі» (YEPP).

У гэтыя дні ў Берліне адбыўся VIII Кангрэс гэтай арганізацыі, і сотні ягоных удзельнікаў спецыяльна прыйшлі да будынка беларускай амбасады, каб выказаць свой пратэст супраць палітычных працэсаў па справе 19 снежня, якія праходзяць у Беларусі.

Па словах назіральнікаў, яны не могуць прыгадаць больш масавай і маштабнай акцыі, прысвечанай Беларусі, з тых, якія калі-небудзь праходзілі ў Германіі.

Як заявіў адзін з арганізатараў мерапрыемства, кіраўнік нямецкай секцыі YEPP Філіп Місфельдэр: «Моладзь Еўрапейскай народнай партыі», якая прыйшла да амбасады з імёнамі і партрэтамі незаконна арыштаваных крытыкаў беларускага рэжыму, патрабуе свабоды і дэмакратыі ў Беларусі».

«Гэтай дэманстрацыяй мы нагадваем, што не забываемся на людзей у гэтай краіне і падтрымліваем апазіцыю ў барацьбе за вяршэнства права і вольныя выбары.

Сябры YEPP з 35 еўрапейскіх краін ужо даўно ў шчыльным кантакце з беларускай апазіцыяй. Сёння салідарнасць з сіламі, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, неабходная як ніколі. Людзі маюць патрэбу ў нашым заахвочванні і нашай падтрымцы», - адзначыў Філіп Місфельдэр.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках