27 снежня 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцемій Троіцкі: Браты-беларусы, мы з вамі і будзем з вамі да тых часоў, пакуль гэта трэба!

21

Культавы расейскі музычны крытык Арцемій Троіцкі падтрымаў кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

- Справа ў тым, што дзяржаўная машына вельмі страшная, агідная, жорсткая... І калі звычайны чалавек уваходзіць у канфліктнае сутыкненне з гэтай дзяржаўнай машынай - ён значна меншы і слабейшы. Але яго можа падтрымаць адное - салідарнасць, неабыякавасць іншых людзей, калі ён будзе адчуваць падтрымку, чалавечую энергію, то ўсё будзе ў парадку нягледзячы на ​​ўсе нягоды.

Браты-беларусы, мы з вамі і будзем з вамі да тых часоў, пакуль гэта будзе патрэбна! - заявіў Арцемій Троіцкі.

Арцемій Троіцкі - рок-журналіст, музычны крытык, адзін з першых прапагандыстаў рок-музыкі ў СССР, інды (незалежнай) і электроннай музыкі ў Расеі. Троіцкі - сябар журы і арганізатар шматлікіх канцэртаў і фестываляў. Адзін з вядучых спецыялістаў па сучаснай музыцы ў Расеі. У сярэдзіне 2000-х арганізаваў некалькі музычных лэйблаў - «Прибой», «Zenith», «Zakat», на якіх выпускаецца малавядомая ў Расеі музыка. Яму прысвечана песня гурта «Кіно» «Блюз Артему Троицкому».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках