3 траўня 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы памятаем (Фота)

17

19 мая каля беларускай амбасады ў Вільні адбылася акцыя, прымеркаваная да падзей, якія адбыліся 6 месяцаў таму 19 снежня ў Менску.

У той дзень адбыліся так званыя «прэзідэнцкія выбары», пасля якіх на вуліцы Менска пратэставаць супраць фальсіфікацый выйшлі больш за 60 тысяч чалавек, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

Акцыя ля беларускай амбасады суправаджалася выставай фотаздымкаў, якія ілюструюць падзеі 19 снежня 2010 года: ад радасці тых, хто сабраўся разам на Плошчы дзесяткаў тысяч мірных грамадзян да крывавых, брутальных карцін збіцця людзей, якія прыцягнулі ўвагу сотняў жыхароў літоўскай сталіцы.

Таксама кожны жадаючы мог падпісаць паштоўку палітычным зняволеным.

У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадзянскіх кампаній «Еўрапейская Беларусь» і «Гавары праўду», а таксама Беларускага бюро грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва ў Вільні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках