23 лiстапада 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Янукевіч: Саннікаў і Статкевіч найбольш востра крытыкавалі Лукашэнку

18
Янукевіч: Саннікаў і Статкевіч найбольш востра крытыкавалі Лукашэнку

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч упэўнены: улады ў справе вынясення розных прысудаў за Плошчу прытрымліваюцца зразумелай стратэгіі.

«На маю думку, яшчэ нават некалькі месяцаў таму было бачна, што Саннікаў і Статкевіч, а таксама іхнія каманды і будуць асноўнымі аб'ектамі рэпрэсіяў. І менавіта яны будуць атрымліваць найбольш жорсткія тэрміны. А іншыя экс-кандыдаты - меншыя тэрміны.

Гэта, у прыватнасці, можа быць звязана з тым, што Саннікаў і Статкевіч падчас сваіх кампаніяў дастаткова шмат увагі аддавалі асабістым нападам на Аляксандра Лукашэнку. І, магчыма, менавіта з-за гэтага і было прынятае рашэнне даваць ім вялікія тэрміны пакарання», - сказаў Янукевіч у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

З усіх ўжо асуджаных ўладамі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 г найбольшы тэрмін пакарання атрымаў былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў. Прысуды экс-кандыдатам Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму выглядаюць значна больш мяккімі. Што тычыцца яшчэ двух былых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, Зміцера Уса і Мікалая Статкевіча, то ім абвяшчэнне прысуду нечакана перанеслі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках