24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Андрэй, трымайся!

77
Уладзімір Някляеў: Андрэй, трымайся!

Уладзімір Някляеў будзе змагацца за вызваленне Андрэя Саннікава.

Лідэры кампаніі «Гавары праўду» возьмуць «шэфства» над тымі, хто асуджаны за Плошчу, пацярпеў фізічна і мае патрэбу ў падтрымцы.

Уладзімір Някляеў бярэ шэфства над Паўлам Вінаградавым (асуджаны на 4 гадоў пазбаўлення волі строгага рэжыму), Андрэй Дзмітрыеў - над Васілём Парфянковым (асуджаны на 4 гады ўзмоцненага рэжыму), Аляксандр Фядута - над Маяй Абромчык (мае патрэбу ў працяглай рэабілітацыі пасля цяжкіх траўмаў, атрыманых 19 снежня ў выніку дзеянняў міліцыі), Сяргей Вазняк - над Алегам Гнедчыкам (асуджаны на 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму).

Лідэры ГП будуць знаходзіцца ў сталым кантакце з пацярпелымі ад рэпрэсіўнай машыны, каб максімальна садзейнічаць вырашэнню праблем, паведамляе прэс-служба кампаніі.

- Для мяне так жа прынцыповым з'яўляецца і тое, каб на волю выйшаў Андрэй Алегавіч, - заявіў Уладзімір Някляеў. - Мы можам па-рознаму глядзець на некаторыя рэчы, але мы партнёры, што было пацверджана падчас выбарчай кампаніі. Я буду змагацца за вызваленне Саннікава, каб потым мы разам маглі дамагацца лепшай будучыні для нашай краіны, - дадаў Някляеў. - Мне хочацца сказаць Андрэю Алегавічу (я думаю ён пачуе гэтыя мае словы): «Андрэй, трымайся! Мы зробім усё, каб ты хутчэй апынуўся побач».

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках