23 снежня 2024, панядзелак, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Еўрапарламента: Ніякай фінансавай дапамогі сістэме Лукашэнкі

17
Дэпутат Еўрапарламента: Ніякай фінансавай дапамогі сістэме Лукашэнкі

Сябар камітэта па замежных справах Еўрапарламента Вернер Шульц заклікаў прыпыніць усе праграмы фінансавай дапамогі Беларусі, пакуль у краіне не пачнуцца дэмакратычныя перамены.

На думку дэпутата Еўрапарламента ад нямецкай партыі «зялёных» Вернера Шульца, усю адказнасць за эканамічны крызіс у Беларусі нясе Аляксандр Лукашэнка, які доўгі час спрабаваў яго схаваць і прынізіць ягоныя маштабы. «Ён падарваў ня толькі палітычныя асновы сваёй дзяржавы, але і ейную эканоміку», - заявіў Шульц, які з'яўляецца прадстаўніком камітэта Еўрапарламента па замежных справах, 24 мая ў сувязі з масіраванай дэвальвацыяй нацыянальнай валюты, здзейсненай Нацыянальным банкам Беларусі.

Нямецкі парламентарый заклікаў міжнародную супольнасць не ісці на кампрамісы з беларускім кіраўніцтвам і не аказваць Менску ніякай фінансавай падтрымкі ні ў якой з галін да тых часоў, пакуль у Беларусі не пачнуцца «радыкальныя рэформы».

«Пакуль не спыняцца грубыя парушэнні правоў чалавека, не будуць адмененыя ўсе несправядлівыя судовыя рашэнні, не будуць вызваленыя ўсе зняволеныя і не пачнецца сапраўдны дэмакратычны працэс, любая эканамічная дапамога будзе на руку толькі сістэме Лукашэнкі і толькі пагоршыць праблемы і страхі грамадзянскага насельніцтва», - цытуе Шульца «Нямецкая хваля».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках