23 лiстапада 2024, Субота, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкамітэт па маёмасці не ведае аб плане Кудрына па прыватызацыі

16
Дзяржкамітэт па маёмасці не ведае аб плане Кудрына па прыватызацыі

Дзяржкамітэт па маёмасці Беларусі не ўзгадняў агучаную віцэ-прэм'ерам, міністрам фінансаў РФ Аляксеем Кудрыным суму ў $7,5 млрд ад прыватызацыі беларускіх актываў за тры гады.

"З Дзяржкамітэтам па маёмасці гэтая сума не ўзгаднялася. Гэта асабістая заява спадара Кудрына", - сказала агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прэс-сакратарка ДКМ Алена Касцюкова.

Па ейных словах, "у нас ёсць план прыватызацыі на 2011-2013 гады, які быў зацверджаны ўрадам 21 сакавіка па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы, і ў адпаведнасці з гэтым планам камітэт будзе працягваць сваю дзейнасць".

Між тым, яна не выключае, што перамовы аб прыватызацыі стратэгічна важных прадпрыемстваў могуць весціся без удзелу ДКМ.

"Па стратэгічна важных прадпрыемствах, якія не ўваходзяць у трохгадовы план прыватызацыі, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, рашэнне прымаецца кіраўніком дзяржавы", - нагадала А. Касцюкова.

Як паведамлялася, А. Кудрын, каментуючы ў аўторак вылучэнне Беларусі з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС $3 млрд напрацягу 2011-2013 гадоў заявіў, што агульны аб'ём прыватызацыйных актываў у Беларусі за гэты перыяд павінен скласці $7,5 млрд.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках