23 снежня 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошні дыктатар хоча «адмыцца» перад Еўропай

63
Апошні дыктатар хоча «адмыцца» перад Еўропай

На канец чэрвеня запланаваны прыезд у Беларусь вялікай групы еўрапейскіх журналістаў.

У праграме візыту сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада, у тым ліку, з кіраўніком лукашэнкаўскай адміністрацыі Уладзімірам Макеем.

Як паведамляе Радыё «Рацыя», паездку журналістаў з Польшчы каардынуе Еўрапейскі цэнтр геапалітычных даследаванняў.

Старшыня цэнтра Марцін Дамагала адзначыў, што прапанова прыйшла ад беларускага партнёра «Экоом», і што не выключана, што з некаторымі журналістамі сустрэнецца і Лукашэнка:

- Гэтая паездка фінансуецца беларускім бокам - кожнаму журналісту мы пра гэта паведамілі, як і пра тое, што паездка такая адбудзецца. Мы пыталіся пра жадаючых. Беларускі бок хоча прадставіць свае довады сітуацыі ў краіне і ў адносінах з ЕЗ. У гэтай паездцы ўдзельнічаюць журналісты з Польшчы, Германіі, Францыі, але хто персанальна, мне невядома. Мы супрацоўнічаем з цэнтрам «Экоом», які цалкам фінансуе гэтую паездку.

Нагадаем, што цэнтр «Экоом», які ўзначальвае Сяргей Мусіенка, - тая самая структура, якая падчас прэзыдэнцкіх выбараў праводзіць экзіт-пулы, вынікі якіх заўсёды супадаюць з афіцыйнымі вынікамі галасавання.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках