28 снежня 2024, Субота, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дапамога па беспрацоўі - сорамна сказаць

16
Дапамога па беспрацоўі - сорамна сказаць

Беларускія ўлады плануюць падвысіць памер дапамогі па беспрацоўі, паведаміў сёння намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

«Будзе падрыхтаваны заканадаўчы акт, накіраваны на павелічэнне дапамогі для беспрацоўных, забеспячэнне аплаты выдаткаў наймальнікаў на прафпадрыхтоўку і перападрыхтоўку, а таксама ўсталяванне наймальнікам абавязкаў на працягу трох рабочых дзён пасля прыняцця рашэння аб увядзенні рэжыму няпоўнага працоўнага часу або частковага прыпынення вытворчасці пісьмова апавяшчаць аб гэтым органы па працы, занятасці і сацабароне, каб аператыўна рэагаваць на такія сітуацыі», - сказаў Тур.

Ён не ўдакладніў, наколькі ўлады гатовыя павысіць дапамогу. Сярэдні памер дапамогі, выплачанай у красавіку бягучага года, склаў 59800 рублёў, што па афіцыйным бягучым курсе складае 12 даляраў ЗША, нагадвае АФН.

Прымаючы пад увагу абвешчанае ўчора «ашаламляльнае» рашэнне аб павышэнне пенсій на 13,7% на фоне адзинамомантавай 54% дэвальвацыі, беларускія беспрацоўныя планаваны дадатак нават не заўважаць.

Тур таксама паведаміў, што ў бягучым годзе ўлады маюць намер вярнуцца да сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый для малазабяспечаных катэгорый грамадзян.

«Пры ўмове, што будуць падвышацца тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі, запатрабуецца фінансаванне, і мы мяркуем, што колькасць атрымальнікаў мэтавых адрасных безнаяўных жыллёвых субсідый ўзрасце ў два разы (у 2009 годзе гэтая лічба складала 50 тыс. чалавек), што запатрабуе каля Br5,7 млрд. на тое, каб кампенсаваць гэтыя жыллёва-камунальныя выдаткі», - растлумачыў намеснік міністра.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках