24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейская Беларусь на Днях Еўропы ў Вільні

23
Еўрапейская Беларусь на Днях Еўропы ў Вільні

Не лукашэнкаўская і дыктатарская, а «Еўрапейская Беларусь» будзе прадстаўленая 6-8 мая на Днях Еўропы ў Вільні.

Чарговую гадавіну ўступлення балтыйскіх краін у Еўрапейскі звяз жыхары Вільні будуць адзначаць 6-8 мая.

У гэтыя дні на галоўным праспекце літоўскай сталіцы збіраюцца тысячы гараджан і гасцей, якія прыходзяць паспытаць кухню еўрапейскіх краін, паглядзець на выступы нацыянальных калектываў.

Упершыню ў гісторыі свята сярод краін-удзельніц Еўразвяза будзе прадстаўленая нашая краіна.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» нагадаюць літоўцам аб тым, што Беларусь таксама з'яўляецца часткай еўрапейскай сям'і народаў, распавядуць аб сітуацыі ў краіне, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў - масавых арыштах апазыцыі, палітвязнях у турмах, татальным парушэнні правоў чалавека.

У той жа час, Беларусь будзе прадстаўленая і з другога боку. На Днях Еўропы выступяць беларускія музычныя калектывы, а кулінары Вільні пагадзіліся прыгатаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні.

На праспекце Гедыміна (арыенцір - гатэль Novotel) будуць лунаць бел-чырвона-белыя нацыянальныя сцягі і ўсталяваны беларускі намёт. «Еўрапейская Беларусь» запрашае ўсіх адсвяткаваць гістарычны выбар нашых суседзяў і ўзагаць, што наш народ заслужыў права вярнуцца ў еўрапейскую сям'ю.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках