27 снежня 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтрансгаз» амаль прададзены

84
«Белтрансгаз» амаль прададзены

Угода па набыцці Газпрамам «Белтрансгаза» практычна завершаная.

Пра гэта РБК распавяла крыніца, знаёмая з ходам расейска-беларускіх перамоваў.

«Угода па набыцци расейскім газавым манапалістам Газпрамам «Белтрансгаза» практычна завершаная, засталося толькі ўтрэсці дробныя дэталі», - распавёў РБК суразмоўца.

У мінулую пятніцу, 27 мая, прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін заявіў, што купля другіх 50% акцый «Белтрансгаза» Газпрамам можа адбыцца ў бліжэйшы час. Расейскі прэм'ер распавёў, што перамовы па гэтым пытанні знаходзяцца на завяршальнай стадыі.

На думку У. Пуціна, такая ўгода выгодная беларускаму боку. Прэм'ер выказаў упэўненасць у тым, што калі расейскі канцэрн будзе стоадсоткавым уладальнікам «Белтрансгаза», тады і інвеставаць у развіццё гэтай газатранспартнай сістэмы Газпрам будзе ўпэўнена.

У 2006 г. «Белтрансгаз» быў ацэнены ў 5 млрд даляраў. У маі 2007г. паміж расейскім Газпрамам і Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь была заключаная дамова аб куплі-продажы 50% акцый. На працягу 2007-2010 гг. Газпрам штогод набываў па 12,5% простых імянных акцый «Белтрансгаза», заплаціўшы ў выніку за ўгоду 2,5 млрд даляраў. З 3 сакавіка 2010 г. 50% акцый «Белтрансгаза» знаходзіцца ва ўласнасці Газпрама, столькі ж - ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь.

У пачатку гэтага года ўрадам Беларусі была зацверджаная маштабная праграма продажу дзяржмаёмасці. На бліжэйшыя тры гады да прыватызацыі заяўленыя прадпрыемствы будаўнічай галіны, лікёра-гарэлачны завод, Менскі трактарны завод, Беларускі металургічны завод, авіякампанія «Белавія». Прыватызацыя сістэмаўтваральных прадпрыемстваў краіны (МАЗ, «Беларуськалій», нафтахімічныя актывы) будзе таксама магчымая, праўда, толькі з асабістага ўхвалення Аляксандра Лукашэнкі. Апошні раней заяўляў, што гатовы дазволіць продаж доляў у ключавых дзяржпрадпрыемствах, калі за іх прапануюць разумны кошт.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках