26 снежня 2024, Чацвер, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Зміцеру Дразду ў СІЗА зламалі нос?

13
Палітвязню Зміцеру Дразду ў СІЗА зламалі нос?

У лістах Зміцер Дрозд піша, што нібыта ўпаў на прагулцы...

Як паведаміла маці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Зміцера Дразда, сын нават сам не пісаў аб здарэнні. Аб праблемах са здароўем ён ёй нічога не паведамляе, каб не хваляваліся. Зоя Зміцераўна Дрозд даведалася пра ўсё ад ягоных знаёмых. Калі яна спытала ў Зміцера пра гэта, то ён адказаў, што яшчэ ў лютым упаў на шпацыры і зламаў нос. Жанчына не ведае, ці праўда гэта. Не выключае, што нос маглі і зламаць падчас допытаў. Сумневаў у яе яшчэ больш пасля заяваў Алеся Міхалевіча і Андрэя Саннікава аб катаваннях у турме, піша «Наша Ніва».

Зміцер часта піша лісты маці. Зоя Зміцераўна адзначыла, што сын трымаецца бадзёра. Напісаў, што бачыў Андрэя Саннікава і Фёдара Мірзаянава. І з аптымізмам заўважыў: «Пакуль не здаемся».

Каб не губляць час, ён пачаў вывучаць польскую мову. А таксама піша новую кнігу. Цяпер, праўда, не гістарычную - доступу да першакрыніц няма.

Зміцера Дразда асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе аб так званых масавых беспарадках 19 снежня 2010 г.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках