26 снежня 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюты не будзе

37
Валюты не будзе

Нацыянальны банк Беларусі не адновіць валютныя інтэрвенцыі, як мінімум, да паступлення крэдытных рэсурсаў з Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЕўрАзЭС.

Аб гэтым паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў органах дзяржкіравання.

«Пакуль інтэрвенцый не будзе - няма крыніц для гэтага. Няма крыніц, пакуль няма новых крэдытаў», - сказаў суразмоўца, каментуючы вядомую яму пазіцыю НББ з нагоды забеспячэння ўнутранага валютнага рынку рэальнай прапановай на біржы.

Між тым, суразмоўца не выключыў, што ў гэтых умовах НББ можа павялічыць нарматыў абавязковага продажу часткі валютнай выручкі, які пакуль складае 30%. Пры гэтым рэальна ў распараджэнне НББ паступае не больш за 20% валютнай выручкі экспарцёраў з улікам шэрагу індывідуальных ільгот найбуйнейшым дзяржкампаніям-экспарцёрам, якія прадастаўляюцца па асабістым рашэнні А. Лукашэнкі.

«Пакуль нарматыў абавязковага продажу часткі валютнай выручкі застаецца ранейшым. Але пытанне яго павелічэння можа быць разгледжанае ў выпадку неабходнасці», - мяркуе суразмоўца.

Па ягоных звестках, пакуль НББ і ўрад не вярнуліся да ідэі правядзення альтэрнатыўнай, рынкавай гандлёвай сесіі на валютнай біржы для вызначэння рэальнага сярэднеўзважанага абменнага курсу беларускага рубля. У красавіку гэтую ідэю ў якасці планаванага рашэння публічна агучылі віцэ-прэм'ер Сяргей Румас і 1-ы намеснік кіраўніка НББ Мікалай Лузгін пасля ўзгаднення на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Аднак, на практыцы альтэрнатыўная сесія не адбылася без афіцыйнага тлумачэння уладаў.

Пазабіржавы, у тым ліку міжбанкавы, валютны рынак працягваюць стагніраваць пасля рэанімаваных 24 мая абмежаванняў маржы пры ўгодах куплі-продажу замежнай валюты ў межах 2% да афіцыйнага курсу, які ў той дзень быў дэвальваваны на 55%.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках