24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - ізгой ва «Усходнім партнёрстве»

1
Беларусь - ізгой ва «Усходнім партнёрстве»

Перамовы па пагадненнях аб асацыяцыі Еўракамісія працягвае з пяццю з шасці краін-удзельніц «Усходняга партнёрства»:

Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй, Малдовай і Украінай.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 26 мая справаздачы Еўракамісіі аб выніках Усходняга партнёрства.

Даўжэй за ўсё перамовы ідуць з Украінай - з 2007 года.

Еўракамісія пры гэтым кажа аб «канструктыўнай атмасферы перамоўнага працэсу». Па ейных словах, у сферы эканамічнага і галіновага супрацоўніцтва перамовы папярэдне завершаныя «амаль па ўсіх раздзелах». Таксама ўзгодненыя практычна ўсе пытанні ў падпадзелах аб «інстытуцыйных, агульных і заключных палажэннях», пра «палітычны дыялог і рэформы», пра «палітычныя асацыяцыі», пра «супрацоўніцтва і канвергенцыю ў сферы знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі». У сферы стварэння глыбокай і ўсебаковай зоны вольнага гандлю перамовы завершаныя па пытаннях «правілаў паходжання», «празрыстасці», «мытнай сферы» і «дзяржаўных закупак».

З Малдовай перамовы былі пачатыя ў студзені 2010 года; з тых часоў, паводле адзнак Еўракамісіі, бакі «дасягнулі вельмі добрых вынікаў». Папярэдне завершаныя «перамовы па многіх раздзелах» Пагаднення.

Перамовы па Пагадненні аб асацыяцыі з Азербайджанам, Арменіяй і Грузіяй былі пачатыя ў ліпені 2010 года; з тых часоў яны «прасоўваліся досыць хутка».

Аднак Азербайджан, Арменія, Грузія і Малдова, у адрозненне ад Украіны, яшчэ не пачалі перамоваў аб зоне вольнага гандлю. У справаздачы Еўракамісіі гаворыцца аб «намаганнях па забеспячэнні хутчэйшага пачатку перамоваў аб глыбокай і ўсебаковай зоне вольнага гандлю з Арменіяй і Грузіяй, а таксама з Рэспублікай Малдова». Перамоўны працэс пачнецца пасля таго, як краіны-партнёры выканаюць ключавыя рэкамендацыі Еўракамісіі, гаворыцца ў паведамленні. Перамовы аб зоне вольнага гандлю з Азербайджанам пачнуцца пасля ўступлення краіны ў СГА; аднак на сённяшні дзень Камісія не заўважыла якіх-небудзь змяненняў у гэтым працэсе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках