25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Барадач: Хлусня працягвае панаваць

39
Уладзімір Барадач: Хлусня працягвае панаваць

Палкоўнік Уладзімір Барадач пракаментаваў заяву аб тым, што абвінавачаныя ў здзяйсненні менскага тэракту здзейснілі яшчэ 14 злачынстваў.

31 мая намеснік Генпракурора Андрэй Швед заявіў журналістам, што следства па расследаванні крымінальнай справы аб тэракце ў менскім метро ўсталявала дачыненне абвінавачаных да 14 фактах злачынстваў, учыненых імі з 2000 па 2011 год.

- Абвінавачаным лепяць новыя злачынствы для пераканаўчасці, - заявіў палкоўнік Барадач у інтэрв'ю «Беларускаму партызану». Народ спрэс адкінуў дачыненне дадзеных людзей да выбуху ў Менску, што не пад сілу не кожнаму профі без пэўных сувязяў у вышэйшых колах улады. Зараз прыкрыюць гэтыя жахлівыя злачынствы дробнымі «свавольствамі», якіх будзе таксама дастаткова для сур'ёзнага крымінальнага пакарання. Акрамя таго, створаць вобраз закаранелага злачынцы, які паступова сспеў і для гучных палітычных злачынстваў. Следства не кажа ўжо пра тое, што металічнае начынне выбухоўкі ў метро была не з Віцебскага завода, а зусім з процілеглага боку Беларусі. Вось толькі наяўныя абвінавачаныя там не працавалі. І забойны аргумент следства, што злачынствам спадарожнічалі многія грамадзяне і нават служачыя, нагадвае выраз Лукашэнкі «ў крызісе вінаватыя самі людзі....». Хлусня працягвае панаваць, затуляючы няздольнасць і злачыннасць улады, - падкрэсліў Уладзімір Барадач.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках