23 снежня 2024, панядзелак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Італіі: А хто такі гэты Лукашэнка?

46
Міністр абароны Італіі: А хто такі гэты Лукашэнка?

Міністр абароны Італіі Іньяцыа Ла Руса не змог узгадаць падчас выступу па тэлебачанні пра тое, хто такі Аляксандар Лукашэнка.

Паводле паведамлення газеты «Кар’ерэ дэла сера», кур'ёз адбыўся падчас перадачы «Баларо» на адным з цэнтральных італьянскіх тэлеканалаў, піша interfax.by.

Лідэр апазіцыйнай партыі «Саюз хрысціянскіх дэмакратаў» П'ер Фердынанда Казіні запытаўся ў міністра, па якой прычыне прэм'ер Італіі Сільвіа Берлусконі падтрымлівае адносіны «з людзьмі, з якімі больш ніхто не сустракаецца». У прыклад ён прывёў дыктатара Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

Пасля гэтага ў перадачы наступіў перапынак. Крыху пазней міністр, памылкова мяркуючы, што ён не ў эфіры, даволі гучна запытаўся ў памочніка, які знаходзіўся ў глядацкай зале: «А хто такі гэты Лукашэнка?»

Ла Руса ўсвядоміў, што зрабіў памылку, калі вядоўца падышоў да яго і паведаміў, што перапынак даўно скончыўся.

- Наступствы развалу СССР усе яшчэ выклікаюць цяжкасці ў міністра абароны, - адзначае «Кар’ерэ дэла сера».

Нагадаем, 26 красавіка Аляксандр Лукашэнка, робячы свае заявы аб «вашывасці» і «казлах», сказаў: «Ну, хто такі Барозу? Быў нейкі Барозу ў Партугаліі, але выгналі яго і прыстроілі ў Еўракамісію. Я менш за ўсё гляджу, што дзе хто ляпнуў з еўрапейскіх чыноўнікаў. Іх там тысячы». А тут атрымліваецца, што самога Лукашэнку ў Еўропе пасля 17 гадоў кіравання не ўсе ведаюць.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках