12 траўня 2024, Нядзеля, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судзяць нападнікаў на будынак Бабруйскага КДБ

11

У Бабруйску 5 траўня ў 10-30 распачаўся суд над Яўгенам Васьковічам, Арцёмам Пракапенка і Паўлам Сырамолатавым, якіх абвінавачваюць у падпале будынка мясцовага аддзялення КДБ.

Ім пагражае ад сямі да 12 гадоў турэмнага зняволення (частка 2 артыкул 339 Крымінальнага кодэксу – “Асабліва злоснае хуліганства”), паведамляе ПЦ ПЦ «Вясна».

Журналіст “Бабруйскага кур’ера” Яўген Васьковіч быў затрыманы 17 студзеня ў Магілёве.

Нагадаем, што невядомыя ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года ў Бабруйску здзейснілі напад на будынак КДБ. Адразу аператыўнікі затрымалі актывіста анархісцкага руху Сяргея Слюсара, правялі ў яго дома ператрус, аднак затым ён быў вызывалены, паколькі следства не ўстанавіла яго датычнасці да нападу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках