23 снежня 2024, панядзелак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Известия»: Калі Лукашэнка не аддасць МАЗ, не атрымае крэдыту

242
«Известия»: Калі Лукашэнка не аддасць МАЗ, не атрымае крэдыту

Аўтагіганты КамАЗ і МАЗ ўсё-ткі зліюцца на выгадных для Расеі умовах, перамовы пачаліся ў чацвер у Менску.

Калі Беларусь не аддасць актыў, не атрымае крэдыту, высветлілі «Известия», а ён краіне, пагружанай ў эканамічны калапс, патрэбны да зарэзу.

Ідэю аб'яднання двух паспяховых заводаў, якія вырабляюць грузавікі і іншую камерцыйную тэхніку, агучыў у сакавіку прэм'ер Уладзімір Пуцін. Расейскі бок адразу абазначыў свае патрабаванні: КамАЗ аддае 25% сваіх акцый і атрымлівае 100% акцый МАЗа (у крайнім выпадку - 75%). Узамен расейцы абяцаюць доступ да дылерскай сеткі і станцый тэхабслугоўвання на тэрыторыі Расеі, а таксама якасныя камплектуючыя, якія вырабляюць на расейска-нямецкіх СП у Набярэжных Чаўнах.

Перамовы пачаліся ўчора. У прэс-службе МАЗу катэгарычна адмовіліся ад каментароў, у прэс-службе КамАЗа таксама не змаглі пацвердзіць ці абвергнуць гэты факт, аднак да сярэдзіны дня ў Менску да журналістаў выйшаў гендырэктар МАЗу Аляксандр Бароўскі і раскрыў некаторыя дэталі. З ягоных словаў, беларусаў задавальняе такі варыянт: 48% акцый МАЗа - на такую ж колькасць акцый КамАЗа. Расейцы раней казалі, што на такія ўмовы не згодныя.

Дзявацца беларусам аднак жа няма куды, паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў, зліццё выстаўленае як ўмова атрымання Беларуссю расейскага крэдыту. Менск, нагадаем, просіць у агульнай складанасці тры мільярды еўра. Грошы патрэбныя тэрмінова: у краіне востры эканамічны крызіс. Кошты рэзка ўзляцелі, тавараў няма, афіцыйна за даляр даюць тры тысячы беларускіх рублёў, але купіць па такім курсе валюту немагчыма.

- Калі б не патрэба ў крэдыце, Лукашэнка і не пачаў бы перамовы аб зліцці аўтазаводаў, - кажа эксперт Алег Дацкіў.

- Беларускі лідэр пасля выбараў пазбавіўся падтрымкі еўрапейскага бізнесу і вымушаны дамаўляцца з Расеяй, - згодзен Дзмітрый Абзалаў з Цэнтру палітычнай кан'юнктуры.

Усё-ткі 100% акцый Лукашэнка не аддасць, лічыць Абзалаў, аднак Масква будзе зацягваць выдачу крэдыту, пакуль не атрымае сур'ёзнага «кавалка».

- Магчыма, Расея і пагодзіцца ўзяць толькі 50% акцый, але пры ўмове стварэння адзінай збытавай кампаніі, - мяркуе Абзалаў. - Угода скасоўваецца - МАЗ пазбаўляецца збыту ў Расеі.

Напісаць каментар 242

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках