23 снежня 2024, панядзелак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары еўрапейскіх краін працягваюць ігнараваць Лукашэнку

139
Амбасадары еўрапейскіх краін працягваюць ігнараваць Лукашэнку

Ні адзін з амбасадараў еўрапейскіх дзяржаў, акрэдытаваных у Беларусі, не прыняў ўдзелу ў афіцыйнай цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.

Пасля абразлівых выказванняў Аляксандра Лукашэнкі ў адрас прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу (ён быў названы «казлом» і «нейкім Барозу») крыніца ў Еўрапейскай камісіі сказала: «Мы не прызнаем яго [Лукашэнку] дэмакратычна абраным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. У ЕК няма практыкі каментаваць заявы звычайных грамадзян», нагадвае «Наша Ніва».

Як вядома, еўрапейскія дзяржавы не прызнаюць выбары 2001, 2006 і 2010 гадоў свабоднымі і справядлівымі. Еўразвяз разглядае палітыку Беларусі як варожую, а таксама лічыць непрымальнымі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Беларусь - адзіная краіна на захадзе ад Дняпра, у якой ёсць палітычныя зняволеныя, закрываюць СМІ і дзейнічае адказнасць за ўдзел у «незарэгістраваных арганізацыях». Гэта таксама адзіная краіна Еўропы, якая падтрымлівае шчыльныя сувязі з Іранам, Венесуэлай і іншымі адкрыта антызаходнімі рэжымамі.

Фактычна, краіны Еўропы цяпер выкарыстоўваюць не тактыку ізаляцыі Беларусі, як раней, але тактыку ігнаравання асабіста Аляксандра Лукашэнкі. Высокія чыноўнікі пазбягаюць кантактаў з ім. А кіраўнікі дыпламатычных місій імкнуцца не прысутнічаць на мерапрыемствах з ягоным удзелам.

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках