24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзькоў: У тэракце вінаватыя ідэолагі

81
Радзькоў: У тэракце вінаватыя ідэолагі

Ідэалагічны складнік у працы прадпрыемства набывае ўсё большае значэнне, заявіў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Часцяком за вытворчымі паказчыкамі не заўважаецца галоўнае - чалавек, ягоныя інтарэсы і асобасныя характарыстыкі. Трэба больш працаваць з людзьмі, абмяркоўваць з імі хвалюючыя праблемы, перспектывы, лічыць Аляксандр Радзькоў. «Дайшоўшы да кожнага, прыміце кожнага да ўвагі, выслухайце, людзям патрэбныя жывыя зносіны», - звярнуўся ён да ідэалагічнага актыву Менскай вобласці.

На думку чыноўніка, калі больш актыўна праводзіць гэтую працу, шматлікіх праблем можна пазбегнуць. Пакуль ідэалагічныя працаўнікі не навучыліся працаваць на папярэджанне, прыклад чаго - нядаўняя трагедыя ў менскім метро.

Асобна спыніўся Аляксандр Радзькоў на захаванні працоўнай дысцыпліны, закраналіся пытанні развіцця грамадзянскай супольнасці, супрацоўніцтва ўладаў з грамадскімі арганізацыямі, грамадзянамі.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках