25 снежня 2024, Серада, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крэймер: Трэба зацягнуць пятлю вакол Лукашэнкі

97
Дэвід Крэймер: Трэба зацягнуць пятлю вакол Лукашэнкі

ЕЗ павінен ўвесці эканамічныя санкцыі, а МВФ не даваць крэдыты дыктатуры.

Аб тым заявіў выканаўчы дырэктар ўплывовай праваабарончай арганізацыі Freedom House, былы намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Дэвід Крэймер у інтэрв'ю тэлеканалу ARU.

- Сітуацыя вельмі сур'ёзная ў многіх адносінах, і я думаю, што Лукашэнка сутыкнуўся з самай сур'ёзнай для сябе пагрозай. Пагрозай эканамічнай, з-за недастатковай прыватызацыі, з-за павышэння заробкаў і з-за ціску Расеі, які зараз большы, чым ціск Захаду. Беларусь стаіць перад пагрозай эканамічнага краху. Больш за тое, Лукашэнка закручвае гайкі, як мы ўбачылі і 19 снежня, і пасля. Усё гэта кажа аб тым, што сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца ля самай крытычнай кропкі. На мой погляд, Захад цяпер павінен толькі ўзмацніць ціск, а не дапамагаць Лукашэнку.

Зараз ён стаіць на тонкім лёдзе і нам трэба дапамагчы яму пад гэты лёд праваліцца, што ў прынцыпе можа прывесці да краху ягонага рэжыму. А гэта будзе добра для Беларусі. Гэта будзе добра і для Еўропы, і гэта будзе добра для ўсіх, хто падтрымлівае дэмакратыю. Так што я спадзяюся, што ніхто не будзе дапамагаць Лукашэнку выбірацца з сітуацыі, якую ён сам сабе і стварыў. Наадварот, нам трэба, каб ён хутчэй зразумеў: гульня скончаная - заявіў Дэвід Крэймер.

- Якія меры былі б эфектыўныя ў гэтай сітуацыі?

- Эканамічныя санкцыі. Эканамічныя санкцыі, якія павінен ўвесці Еўрапейскі Звяз. Больш за тое, трэба данесці да Лукашэнкі, што не будзе ніякіх крэдытаў ці бонусаў з боку Міжнароднага валютнага фонду. Больш за тое, Расея кажа, што яна таксама не дасць крэдытаў па іншых прычынах. Але ў цэлым, калі Лукашэнка не атрымае крэдытаў МВФ і не атрымае расейскіх грошай, то ў яго будуць вялікія праблемы. Мы таксама можам дапамагчы ў гэтай сітуацыі, калі Еўразвяз ўвядзе эканамічныя санкцыі, якія, я ўпэўнены, ўжо дапамаглі палітвязням у 2007 і ў 2008 гадах. Забароны на ўезд і замарозка актываў таксама добрыя, але іх недастаткова. Так што трэба прад'явіць больш, каб зацягнуць пятлю вакол Лукашэнкі.

- Крытыкі гэтага паходу сцвярджаюць, што санкцыі могуць адштурхнуць Лукашэнку ў бок Расеі. Што вы можаце сказаць па гэтай падставе?

- Зразумела, гэта заўсёды было аргументам супраць. Іншым аргумэнтам было тое, што санкцыі ўдараць па простых людзях. Простыя людзі ўжо церпяць ад Лукашэнкі і ад парушэнняў у сферы правоў чалавека, і ад безадказных эканамічных рашэнняў. Так што гэты аргумент не працуе. Паводле другога аргументу - санкцыі зрушаць Беларусь у бок Расеі - я б сказаў, што ў рэальным жыцці гэтага не здаралася з часоў прыходу Лукашэнкі да ўлады. Наадварот, яму заўсёды атрымлівалася сутыкаць Расею і Захад ілбамі. Калі ЕЗ і ЗША ўвялі санкцыі ў 2006 годзе, і ЗША пасля ўвялі дадатковыя санкцыі, то яны не засноўваліся на тым, зрушыла б гэта Беларусь да Расеі ці не. Яны засноўваліся на адным - як Лукашэнка ставіцца да ўласнага народу. Гэта аснова, на якой павінная будавацца нашая палітыка і не варта нам турбавацца аб тым, ці рушыць Беларусь да Расеі ці не. Нам трэба думаць пра тое, як палепшыць становішча ўнутры самой Беларусі.

- Ці магчыма дасягнуць хаця б часовага кансенсусу з Расеяй з нагоды будучыні Беларусі і з нагоды якой-небудзь праграмы трансфармацыі краіны?

- Гэта было б выдатна ў тэорыі, але наўрад ці магчыма гэта здзейсніць на практыцы. Калі я працаваў ва ўрадзе, мы спрабавалі абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі з Расеяй, і тыя абмеркавання ні да чаго не прывялі. Не думаю, што цяпер мы зможам дамагчыся большага. Мы бачым сітуацыю цалкам па-рознаму. Нешта можа быць падобнае, але ў агульным мэта Расеі заключаецца ва ўсталяванні кантролю над большай часткай беларускай эканомікі. Яна не хоча ўзвальваць на сябе адказнасць па кіраванні краінай. Расею не турбуе парушэнне правоў чалавека з боку Лукашэнкі. Нас на Захадзе гэта вельмі турбуе. Так што я лічу, што погляды Расеі і Захаду на Беларусь адрозніваюцца занадта моцна, і якога-небудзь канкрэтнага супрацоўніцтва ў гэтым плане няма.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках