26 снежня 2024, Чацвер, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фракцыі Бундэстагу выступілі з заявай па Беларусі

2
Фракцыі Бундэстагу выступілі з заявай па Беларусі

Дэпутаты настойліва просяць федэральны ўрад усяляк садзейнічаць неадкладнаму вызваленню палітвязняў у Беларусі.

Пераважная большасць партыйных фракцый нямецкага Бундэстагу - ХДС/ХСС, сацыял-дэмакраты, партыя вольных дэмакратаў, Союз90/зялёныя - падпісаліся пад сумеснай заявай, у якой асудзілі рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму супраць беларускай апазіцыі ў мінулым годзе ў снежні, перадае «Радыё Свабода».

У заяве падкрэсліваецца, што прэзідэнцкія выбары не былі ні вольнымі, ні празрыстымі. Пасля пратэстных акцый 19 снежня былі арыштаваныя, а потым асуджаныя многія апазіцыйныя дзеячы і журналісты, у тым ліку і кандыдаты ў прэзідэнты.

Дэпутаты настойліва просяць федэральны ўрад усяляк садзейнічаць неадкладнаму вызваленню асуджаных за ўдзел у падзеях на Плошчы і аказваць ціск на беларускае кіраўніцтва для выкананне асноўных прынцыпаў дзейнасці АБСЕ і Міжнароднай канвенцыі па правах чалавека.

Палітычны дыялог з Беларуссю, адзначаецца ў заяве, можа мець месца, толькі калі тая прыме агульныя стандарты АБСЕ і ЕЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках