28 снежня 2024, Субота, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў крэдыт

3
Расея аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў крэдыт

Расейскае ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» у панядзелак аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь.

«З пачатку бягучых сутак «Інтэр РАТ ЕЭС» аднавіла аб'ёмы паставак электраэнергіі ў Беларусь», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» ў ПА «Белэнэрга».

Там адзначылі, што з аднаўленнем паставак доля расейскай электраэнергіі ў балансе сутачнага энергаспажывання рэспублікі ўзрасла да 12%, як гэта і было раней, да абмежавання паставак. У перыяд абмежаванні паставак доля расейскай энергіі ў энергабалансе складала 7%, удакладнілі ў «Белэнэрга».

Як раней паведамлялася, у мінулую пятніцу РУП «Белэнерга» і ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» дамовіліся аб парадку пагашэння беларускім бокам запазычанасці за пастаўленую з РФ электраэнергію.

Так, бакі падпісалі графік пагашэння запазычанасці - беларускі бок пагасіць запазычанасць за сакавік, красавік і май трыма траншамі да 5 ліпеня.

Бакі таксама дамовіліся, што пастаўкі расейскай электраэнергіі ў поўным аб'ёме будуць адноўленыя з 00:00 гадзін 13 чэрвеня.

Як паведамлялася, беларуская дэлегацыя на чале з генеральным дырэктарам «Белэнерга» Аляксеем Шырмай вылецела ў Маскву для перамоваў з ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» адносна графіка плацяжоў па даўгах Беларусі за расейскую электраэнергію.

Расейскі манапаліст у сферы экспарту і імпарту электраэнергіі ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» з 0:00 9 чэрвень абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь з-за назапашанага доўгу ў суме каля 1,5 млрд расейскіх рублёў за перыяд з лютага па бягучы момант. Пастаўкі электрычнасці абмежаваныя да 200-300 МВт з 400-500 МВт.

Беларускі бок мае праблемы з разлікамі за імпартаваную з РФ электраэнергію з-за вострага дэфіцыту замежнай валюты, які працягваецца ўжо трэці месяц.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках