Алегу Бябеніну споўнілася б 37...
71- 14.06.2011, 11:03
Сёння дзень нараджэння заснавальніка сайта charter97.org Алега Бябеніна.
Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня 2010 на ягоным лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак смерць журналіста выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават ў даце наступлення смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста, якія былі на месцы здарэння, заяўляюць аб наяўнасці на ягоным целе слядоў гвалту.
Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасці кажуць пра «палітычнае забойства». Алег уваходзіў у каманду аднаго з галоўных канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі на маючых адбыцца 19 снежня выбарах прэзідэнта - лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава. Усе памятаюць, чым скончылася супрацьстаянне з уладай для некаторых апанентаў рэжыму напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года - Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі, Зміцера Завадскага.
Пасля змены ўлады мы абавязкова даведаемся праўду аб тым, як памёр наш калега. Крымінальная справа па трагічнай гібелі Алега Бябеніна будзе абавязкова ўзбуджаная, і яе будуць расследаваць лепшыя беларускія крыміналісты.