5 лiстапада 2024, aўторак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа забараніць ўвоз беларускага сыру

17
Расея можа забараніць ўвоз беларускага сыру

Расейскі нацыянальны саюз вытворцаў малака прапанаваў абмежаваць імпарт сыроў з Беларусі і Украіны.

Заклапочанасць дэмпінгам з боку беларускіх вытворцаў сыру была выказаная на нарадзе пад кіраўніцтвам міністра сельскай гаспадаркі Расеі Алены Скрыннік, прысвечанай сітуацыі на малочным рынку Расеі ў сезон «вялікага малака».

Расея ўжо цалкам перакрыла пастаўкі сухога суцэльнага малака і малочнай сыроваткі з Беларусі, аргументаваўшы гэта падтрымкай айчынных вытворцаў у сезон «вялікага малака». Цяпер пад пытаннем пастаўкі сыру, кошты якога дэмпінгуюць расейскі рынак. «Калі Беларусь увозіць сыр па коштах, якія ніжэй за тыя, аб якіх мы дамаўляліся, то будзем прымаць меры, каб яны не ладзілі дэмпінг», - адрэагавала міністр сельскай гаспадаркі Алена Скрыннік, перадае «Коммерсант».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках