23 лiстапада 2024, Субота, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фотожаба» з Чаргінцом абразіла дзяржаўны сімвал? (Фота)

102

Генпракуратура ўзбудзіла і перадала ў ГУУС Менгарвыканкама крымінальную справу па факце абразы дзяржсцяга.

Як паведамляе «Ежедневник», крымінальная справа па арт.370 (здзек над Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь) была ўзбуджаная Генеральнай пракуратурай яшчэ 20 мая і толькі на днях была перададзеная на расследаванне ў сталічную міліцыю.

Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы, па інфармацыі charter97.org, паслужыла з'яўленне ў Інтэрнэце «фотажабы» на аснове фотаздымка Rammstein, апублікаванага у часопісе Kerrang. Ананімныя жартаўнікі замянілі твар лідэра музычнага калектыву на фота Мікалая Чаргінца, а замест чырвонага сцяга размясцілі чырвона-зялёны.

Генпракуратура апісвае гэта так: «На Інтэрнэт-рэсурсе «Lipkovich.livejournal.com» 25 верасня 2010 і 5 мая г.г., вырабленых з выкарыстаннем фотамантажу, выявы дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь абразлівага, блюзнерскага характару, выразілася ў нанясенні на графічную выяву сцяга абразлівых надпісаў, і ажыццяўленні з ім маніпуляцый, якія абражаюць грамадскую маральнасць».

«Фотожабы» была вырабленая пасля рэзананснай прапановы Мікалая Чаргінца забараніць канцэрт нямецкага гурта Rammstein у Менску, якая абляцела ўвесь Байнэт, аднак Генпракуратура чамусьці прычапілася толькі да блогу Яўгена Ліпковіча.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што БелГІЭ па загадзе Генпракуратуры заблакавала блог Ліпковіча для дзяржарганізацый, установаў адукацыі і культуры. Раней Яўген быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Генералу міліцыі і старшыні афіцыёзнага саюза пісьменнікаў Мікалаю Чаргінцу не спадабалася тое, што Ліпковіч публічна спаліў ягоную кнігу. Свае дзеянні папулярны блогер тлумачыў жаданнем пазбавіць беларусаў ад парнаграфіі.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках