27 снежня 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежнікі будуць аплочваць медпаслугі выключна ў валюце

28

Таксама ў валюце будуць плаціць за навучанне ў беларускіх медыцынскіх ВНУ замежныя студэнты.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко, перадае БелТА.

Як праінфармаваў міністр, усім медыцынскім установам Беларусі, якія аказваюць платныя паслугі грамадзянам іншых краін, даручана да 1 ліпеня атрымаць ліцэнзіі на правядзенне разлікаў у валюце.

Беларускія медустановы ва ўмовах дэвальвацыі нацыянальнай валюты для замежных грамадзянаў кошты на лячэнне не ўздымалі. «Нашыя кошты ніжэйшыя, чым у іншых краінах, але ўсё рэнтабельна і не ў шкоду нашым грамадзянам», - падкрэсліў Васіль Жарко.

Толькі ў мінулым годзе абследаванне і лекаванне ў беларускіх медыцынскіх установах атрымалі 98 тыс. іншаземцаў. «Замежныя грамадзяне атрымліваюць у нашых клініках не толькі стацыянарнае лячэнне, але і кансерватыўнае, едуць на роды, трансплантацыю», - распавёў міністр.

«Большасць замежных пацыентаў - грамадзяне Расеі, на другім месцы - Украіны, ёсць сярод пацыентаў беларускіх медыкаў і грамадзяне іншых краін, у тым ліку Еўразвяза», - праінфармаваў Васіль Жарко.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках