26 снежня 2024, Чацвер, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча можа панізіць узровень дыпадносінаў з Беларуссю

11
Польшча можа панізіць узровень дыпадносінаў з Беларуссю

Партыя «Права і справядлівасць» выступіць у Сейме з законапраектам у адказ на магчымы прысуд Андржэю Пачобуту.

Лідэр найбуйнейшай апазыцыйнай партыі ў Польшчы «Права і справядлівасць» Ярослаў Качыньскі заступіўся за гродзенскага журналіста, карэспандэнта выдання Gazeta Wyborcza Анджэя Пачобута, закрыты суд над якім па абвінавачванні ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку праходзіць у Гродне.

Апазіцыйная партыя выступіць у Сейме з законапраектам у адказ на магчымы прысуд Пачобуту, паведаміў прэс-сакратар партыі Адам Гофман.

«У гэтай рэзалюцыі вылучаем тры вельмі важных аспекты. Па-першае, гэта тое, што Пачобута судзяць, таму што ён быў актывістам Саюза палякаў на Беларусі. Па-другое, правы чалавека ў Беларусі парушаюцца. Па-трэцяе, Пачобут - журналіст, свабода слова была растаптаная і зламаная. Мы прапануем праект рэзалюцыі і яшчэ адзін крок - настойліва заклікаем ўрад абвясціць, што калі Пачобут будзе асуджаны, то будзе зніжаны ранг дыпламатычных адносінаў», - цытуе «Радыё Рацыя» прэс-сакратара партыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках